УРУ́БАВАЯ МАШЫ́НА,
горная машына для праразання ўруба (шчыліны ў масіве забою) пры падземнай распрацоўцы радовішчаў вугалю, калійнай солі і
Рабочы орган У.м. — папярочны плоскі бар, які складаецца з рэжучага ланцуга, што рухаецца ў накіравальнай раме. Для атрымання ўрубаў на рознай вышыні сценак штрэкаў, у глебе і ў даху вырабатак існуюць універсальныя У.м. на колава-рэйкавым, гусенічным або пнеўма-колавым хаду (пашыраны на калійных рудніках для нарэзкі кампенсацыйных шчылін пры ахове горных вырабатак). Прататып У.м. створаны ў Вялікабрытаніі ў 1761.
П.Я.Антонаў, Б.А.Багатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)